
Чарговы горад, які закранула "славутая рэканструкцыя" - райцэнтар Зэльва ў Гарадзенскай вобласці. Старое мястэчка, дзе нарадзілася Ларыса Геніюш - славутая беларуская паэтка, нацыянальная гераіня, якая да самай смерці ў знак пратэсту не прыняла савецкае грамадзянства, фактычна знаходзіцца на мяжы руйнавання. Высякаюцца старыя дрэвы, горад заціскаецца пад пласт бетоннай пліткі... Зэльвенскія актывісты распачалі кампанію па абароне свайго гораду. Запрашаю ўсіх далучацца да іх ініцыятывы.
No comments:
Post a Comment