
Упершыню за апошнія 9 гадоў гарвыканкам задаволіў нашу заяўку на правядзенне масавых мерапрыемстваў: у рашэнні, якое мы атрымалі на рукі - дазвол на правядзенне 12 пікетаў па збору подпісаў за мяне і майго калегу Сяргея Антусевіча.
На сённяшні дзень мы маем дамову з Аляксандрам Мілінкевічам, які ўваходзіць у маю ініцыятыўную групу, што на адным з пікетаў ён далучыцца да збору подпісаў у маю падтрымку. Дакладная дата - 15 жніўня 2008 года, месца - пляцоўка перад мінірынкам каля абутковай фабрыкі. Акрамя збору падпісаў Аляксандр Мілінкевіч будзе рады адказаць на пытанні гарадзенцаў.
Ад сённяшняга дня пікеты будуць адбывацца:
* 10.08 (нядзеля) - з 15.00 на пляцоўцы перад універсамам "Брэст", пр. Я.Купалы, 49;
* 12.08 (аўторак) - з 18.00 да 20.30 на пляцоўцы перад крамай "Крынічка", вул. Суворава, 27;
* 13.08 (серада) - з 18.00 да 20.30 на пляцоўцы перад мінірынкам "Фолюш", вул. Л.Чайкінай;
* 14.08 (чацьвер) - з 18.00 да 20.30 на пляцоўцы перад Універмагам, вул. Савецкая, 18;
* 15.08 (пятніца) - з 14.00 на пляцоўцы перад мінірынкам каля абутковай фабрыкі;
Мы запрашаем валанцёраў далучацца да арганізацыі пікетаў, а жыхароў Гародні - да актыўнага ўдзелу, бо негледзячы на забарону агітацыі кантакт паміж выбаршчыкамі і прэтэндэнтамі ў дэпутаты вельмі важны.
Будзем рады бачыць вас на нашых мерапрыемствах.
З павагай,
Вадзім Саранчукоў
No comments:
Post a Comment