Tuesday, November 29, 2011

Прызначаны начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці

А. Лукашэнка 28 Лістапада разгледзеў кадравыя пытанні. У іх ліку начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці прызначаны Леанко Іосіф Эдвардавіч

Леанко І. Э. нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Вільчашы Іўеўскага раёна. Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах скончыў юрыдычны факультэт БДУ.

На службе ў органах пракуратуры з лютага 1992 года. Працаваў памочнікам пракурора Смаргонскага раёна, пракурорам і старэйшым пракурорам аддзела агульнага нагляду пракуратуры вобласці, пракурорам Іўеўскага і Лідскага раёнаў, намеснікам пракурора вобласці. У 2000 годзе завочна скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня 2007 года па красавік 2010 года першы намеснік пракурора вобласці. Апошняе час працаваў на пасадзе старэйшага памочніка пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы.

No comments:

Шаноўныя сябры.

Я вельмі ўдзячны Вам за час, які вы прысвяцілі чытанню гэтай старонкі. Старонка пастаянна напаўняецца, фотаальбомы і праграмныя матэр'ялы будуць увесь час дадавацца. Я паспрабую зрабіць яе максімальна цікавай менавіта для вас. І, безумоўна, я буду вельмі ўдзячны за вашыя прапановы і пажаданні.

З павагай,
Вадзім Саранчукоў