Friday, August 15, 2008

Здадзены дакуманты для рэгістрацыі кандыдатам




  Сёння ў 15 гадзінаў быў перададзены ў акруговую камісію пакет дакумантаў для рэгістрацыі мяне кандыдатам у дэпутаты Парламента. Не гледзячы на неўключэнне ніводнага нашага прадстаўніка ва ўчастковыя камісіі мы працягваем удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Так сама на рэгістрацыю падалі дакуманты і мае канкурэнты - Сяргей Каменецкі і Сяргей Кузмянок.
  Хацеў бы выказаць вялізарную падзяку ўсім сябрам маёй ініцыятыўнай групы за вялізарны аб'ём працы і актыўнасць. З такой камандай перамога абавязкова будзе за намі!!
____________________
  Дарэчы, учора на гэтай старонцы быў маленькі юбілей - у апытанні прыняло ўдзел першыя сто чалавек :) з чым усіх нас віншую!

No comments:

Шаноўныя сябры.

Я вельмі ўдзячны Вам за час, які вы прысвяцілі чытанню гэтай старонкі. Старонка пастаянна напаўняецца, фотаальбомы і праграмныя матэр'ялы будуць увесь час дадавацца. Я паспрабую зрабіць яе максімальна цікавай менавіта для вас. І, безумоўна, я буду вельмі ўдзячны за вашыя прапановы і пажаданні.

З павагай,
Вадзім Саранчукоў