Saturday, August 30, 2008

Маем рэгістрацыю



28 жніўня акруговая камісія прыняла рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Парламента. Акрамя мяне, Вадзіма Саранчукова, па 49 акрузе балатуюцца Аляксандр Антоненка - старшыня Гарадзенскага гарвыканкама, Сяргей Кузмянок - быццам бы незалежны кандыдат (пратэжэ Руха "За свабоду") і Аляксандр Васільеў, таксама быццам бы незалежны... Нажаль перамовы з апошнімі двума вынікаў не далі і стварыць чорна-белую (улада - альтэрнатыва) сітуацю на нашай акрузе не атрымалася, ўсе мае прапановы аб'яднаць высілкі ў сёлетняй кампаніі не знайшлі разуменне ў быццам бы дэмакратаў... Шкада...
Але кампанія стартавала. 5 верасня па тэлеканале "Лад" будзе транслявацца мой тэлезварот да выбаршчыкаў,- троху пазней ён так сама будзе даступны да спампавання на гэтай старонцы. Макеты выбарчых матэр'ялаў пасля друку аналагічна можна будзе паглядзець на гэтым блогу.
Я не магу выкарыстоўваць для кампаніі сродкі акрамя тых, што будуць выдзелены выбарчай камісіяй, але ні хто не можа забараніць любому чалавеку праводзіць за мяне агітацыю самастойна :)
Зараннёў удзячны за вашу падтрымку.
Ваш кандыдат у дэпутаты Парламента,
Вадзім Саранчукоў

No comments:

Шаноўныя сябры.

Я вельмі ўдзячны Вам за час, які вы прысвяцілі чытанню гэтай старонкі. Старонка пастаянна напаўняецца, фотаальбомы і праграмныя матэр'ялы будуць увесь час дадавацца. Я паспрабую зрабіць яе максімальна цікавай менавіта для вас. І, безумоўна, я буду вельмі ўдзячны за вашыя прапановы і пажаданні.

З павагай,
Вадзім Саранчукоў